ТА́ЙНАЯ ВЯЧЭ́РА,
паводле Евангелляў, апошняя сумесная трапеза Ісуса Хрыста і дванаццаці апосталаў у Іерусаліме напярэдадні «перадвелікоднай пятніцы», распяцця Хрыста на крыжы і яго смерці. У час святочнай вячэры, прыгатаванай вучнямі (апосталамі), Хрыстос прадказаў, што адзін з іх (Іуда Іскарыёт) здрадзіць яму. Надламаўшы хлеб, Ісус даў яго з’есці вучням са словамі: «гэта ёсць цела маё», потым даў ім папіць з кубка з віном, кажучы: «гэта ёсць кроў мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца». Ён завяшчаў вучням і надалей рабіць так, як успамін пра яго, уводзячы тым самым адно з таінстваў
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)